Фота: Czarek Sokolowski, AP

Фота: Czarek Sokolowski, AP

Ва Украіне пачынае фармавацца Польскі добраахвотніцкі легіён, які будзе займацца дыверсійна-разведвальнай дзейнасцю. Пра гэта 16 студзеня паведаміў найбуйнейшы польскі навінавы інтэрнэт-партал Onet.

Гэта фармаванне, па звестках партала, будзе сабой уяўляць спецпадраздзяленне, у склад якога будуць уваходзіць ветэраны польскага армейскага спецназа і звычайныя добраахвотнікі з Польшчы. 

Набор байцоў будзе адбывацца ў невядомым месцы, а штаб самога падраздзялення ўжо працуе ва ўмовах сакрэтнасці.

«Спецпадраздзяленне будзе праводзіць дыверсійныя і разведвальныя місіі. Частка добраахвотнікаў ужо мае баявы досвед вайны ва Украіне і рыхтуецца да выканання баявых задач», — паведамляе Onet.

У тым ліку стала вядома, што рашэнне аб стварэнні спецатрада было прынята 16 лютага на сходзе ў Кіеве, дзе прысутнічалі некалькі польскіх добраахвотнікаў разам з невядомым грамадзянінам Польшчы (які з'яўляецца стваральнікам падраздзялення), а таксама начальнік штаба Рускага добраахвотніцкага корпуса (РДК) і неназваны прадстаўнік Мінабароны Украіны.

«Перадача ваенных білетаў польскім байцам ужо можа адбыцца на працягу аднаго-двух тыдняў. З палякамі нашмат лягчэй, чым з беларусамі ці расіянамі. Падраздзяленне не будзе ўваходзіць у склад Інтэрнацыянальнага легіёна тэрытарыяльнай абароны Украіны, у якім да гэтага часу польскія добраахвотнікі ваявалі бок о бок з добраахвотнікамі з іншых краін. Гэта спецпадраздзяленне будзе падпарадкавана непасрэдна Міністэрству абароны Украіны», — распавёў парталу неназваны прадстаўнік Мінабароны Украіны, які ўдзельнічаў у сходзе ў Кіеве.

Onet адзначае, што польскае падраздзяленне будзе падобна на добраахвотніцкія фарміраванні беларусаў і расіян, якія ўжо ваююць ва Украіне. Акрамя таго партал паведамляе, што ў найбліжэйшай будучыні можа з'явіцца такое ж спецпадраздзяленне з Германіі.

Чытайце яшчэ:

«Фартэцыя Бахмут і полк Каліноўскага на яе абароне» ФОТЫ 

Брытанія вучыць украінцаў ваяваць па «заходняй мадэлі» 

Расійскага наёмніка, які выступаў з чэрапам азоўца, маглі застрэліць вагнераўцы. Вялікі скандал у Расіі 

Клас
54
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3