Віктар Медзвядчук. Фота: РІА «Новости»

Віктар Медзвядчук. Фота: РІА «Новости»

«Нам трэба аб'яднацца, нам трэба паказаць, што ёсць сёння па факце іншая Украіна, якая лічыць інакш, чым думае і робіць Зяленскі, які вядзе вайну да апошняга ўкраінца ў інтарэсах Захаду. Мы павінны аб'яднацца для таго, каб паставіць гэтаму засланку і закрыць гэты шлагбаўм яго злачынствам», — сказаў Медзвядчук у эфіры прапагандысцкага «Першага канала».

Яго заклік выпадкова ці свядома супаў з тым, што акурат сёння вяшчаў і Лукашэнка на сустрэчы з замежнымі журналістамі. Ён нават канкрэтна акрэсліваў, каго лічыць «іншай Украінай» — вайскоўцаў:

«Калі ўжо абсалютна адкрыта, мой пункт гледжання: заўсёды ёсць з кім гаварыць аб міры. Думаю, як бы дзіўна гэта ні здавалася, гэты дыялог трэба весці — я перакананы ў гэтым — з вайскоўцамі Украіны. Вайскоўцы Украіны маюць трохі, мякка кажучы, адрозны пункт гледжання і пазіцыю ад палітыкаў і прэзідэнта Зяленскага».

А таксама: «І людзі ў яго спытаюць: «Чаму мы ўсё жыццё павінны мучыцца? Дзеля чаго? Што далей?» А далей у Зяленскага — да апошняга ўкраінца вайна, і гэтак далей. Каму гэта падабаецца?».

Чытайце таксама:

Лукашэнка: «Расія ніколі не прайграе вайну. Ніколі». І спрабуе ўбіць клін між кіраўніцтвам Украіны і вайскоўцамі

Клас
2
Панылы сорам
21
Ха-ха
51
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
17