Фота: Finlay Glenn

Фота: Finlay Glenn

«Мы вельмі здзівіліся — як ён мог праляжаць недзе сто гадоў!» — кажа Глен.

Каралеўская пошта Вялікабрытаніі паведаміла, што губляецца ў здагадках наконт таго, як такое магло адбыцца.

У адпаведнасці з брытанскім Законам аб паштовых паслугах 2000 года распячатванне адрасаванай іншаму чалавеку карэспандэнцыі з'яўляецца злачынствам. Аднак Глен, па прафесіі тэатральны рэжысёр, калі зразумеў, што ліст быў адпраўлены больш за сто гадоў таму, вырашыў, што гэты канверт можна адкрыць.

«Калі я здзейсніў злачынства, то магу толькі папрасіць прабачэння», — кажа ён.

Па словах Стывена Оксфарда, рэдактара штоквартальнага краязнаўчага часопіса Norwood Review, «дарагая Кэці», якой быў адрасаваны ліст, — жонка мясцовага магната Освальда Марша.

Освальд Марш быў буйным гандляром маркамі, а напісала ліст падчас адпачынку ў Баце сяброўка сям'і Маршаў Крыстабель Менел, дачка багатага гандляра гарбатай Генры Тука Менела.

У сваім лісце Менел прызнаецца, што ёй вельмі сорамна за свае словы (што маецца на ўвазе, відавочна, мы ўжо ніколі не даведаемся) і піша, што дрэнна сябе адчувала з-за моцнай прастуды.

«Гэта вельмі незвычайна і цікава: ліст дае нам магчымасць даведацца пра гісторыю гэтага месца і пра людзей, якія жылі ў Норвудзе, які быў вельмі папулярным месцам для прадстаўнікоў заможнай часткі сярэдняга класа ў канцы XIX стагоддзя, — лічыць Стывен Оксфард. — У Крыстал-Палас сцякаліся багацеі, і даведацца падрабязнасці вельмі цікава».

На пытанне, як бы ён паступіў, калі б сваякі адпраўніка або атрымальніка выйшлі на сувязь, Глен адказаў: «Гэта дзіўны кавалачак гісторыі іх сям'і, які апынуўся тут — калі хочуць, хай забіраюць».

«Падобныя інцыдэнты здараюцца вельмі рэдка, і мы не ведаем, што адбылося ў гэтым выпадку, — сказаў з нагоды знаходкі прадстаўнік Каралеўскай паштовай службы Вялікабрытаніі. — Мы разумеем, што гісторыя ліста ад 1916 года выкліча ў людзей цікавасць, але мы не валодаем ніякай дадатковай інфармацыяй аб тым, што адбылося».

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
8
Ого
20
Сумна
1
Абуральна
0