«Рабочы рух» — аб’яднанне рабочых, якія былі не згодныя з тым, што адбываецца ў краіне. Людзі былі гатовыя адкрыта выказвацца і адстойваць сваю пазіцыю.

21 верасня 2021 года прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй і «Рабочы рух». Адразу прайшла хваля затрыманняў: актывістаў хапалі і ў Беларусі, і ў Расіі. Некаторых людзей затрымлівалі яшчэ з 17 верасня, да афіцыйнага прызнання руху «экстрэмісцкім». Працаваў КДБ.

У справе налічвалася 38 тамоў, у тым ліку сакрэтны. Суд доўжыўся тры месяцы, праходзіў з 9 лістапада, большая частка працэсу праходзіла ў закрытым рэжыме. Абвінавачаныя адмовіліся даваць паказанні.

У выніку, як піша «Радыё Свабода», Сяргея Шэлеста пакаралі 14 гадамі калоніі;

Уладзіміра Жураўку — 15 гадамі калоніі;

Андрэя Пагерылу — 14 гадамі калоніі;

Ганну Аблаб — 11 гадамі калоніі;

Аляксандра Гашнікава — 14 гадамі калоніі;

Сяргея Дзюбу — 12 гадамі калоніі;

Ігара Мінца — 12 гадамі калоніі;

Валянціна Цераневіча — 12 гадамі калоніі;

Сяргея Шамецьку — 12 гадамі калоніі;

Аляксандра Капшуля — 15 гадамі калоніі.

Усе дзесяць фігурантаў не прызналі віну ў здрадзе дзяржаве і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. Андрэй Пагерыла прызнаў віну па артыкуле аб паклёпе. 

Аляксандр Капшуль з 31 снежня трымаў галадоўку.

Дзесяцярых беларусаў будуць судзіць за «здраду дзяржаве» — падрабязнасці справы «Рабочага руху»

Выскачыў на хаду з вагона і зламаў нагу, спрабуючы пазбегнуць затрымання. Гісторыя супрацоўніка «Нафтана», якога судзяць за «здраду дзяржаве»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?