Індэкс-дэфлятар ВУП у гэтым месяцы ў адносінах да студзеня 2022 года склаў 110,5%.
У 2022 годзе ВУП Беларусі скараціўся на 4,7%. Такім чынам, тэмпы падзення паскорыліся, на што ўплывае высокая база першага месяца 2022 года. Пасля дынаміка яўна пачне паляпшацца, бо падзенне ВУП у мінулым годзе пачалося ў сакавіку, калі пачало адбівацца расійскае ўварванне ва Украіну.