Эвеліна Гудзінскайце. Фота: Julius Kalinskas

Эвеліна Гудзінскайце. Фота: Julius Kalinskas

«Цяпер мы ўсім грамадзянам Расіі і Беларусі, а таксама асобам іншых нацыянальнасцяў даём запоўніць анкету. Там мы просім іх падрабязна расказаць пра сваё мінулае, пра сувязь з вайсковымі разведвальнымі структурамі, выказаць свой пункт гледжання на вайну ва Украіне.

І мяне вельмі здзівіла тое, што мы атрымліваем адносна вялікую колькасць заяў — ад 10 да 20 штодзень, што яны ўхваляюць вайну, падтрымліваюць тое, што адбываецца ва Украіне», — сказала Эвеліна Гудзінскайце.

Дырэктарка Дэпартамента міграцыі падкрэслівае, што такім асобам дазвол на жыхарства ў Літве не выдаецца. Тыя, хто выступае за вайну, павінны пакінуць Літву.

Не ідзе ў залік і «апалітычнасць»:

«Задаецца пытанне пра тое, каму належыць Крым і як яны ацэньваюць вайну, распачатую Расіяй. А некаторыя кажуць, што яны апалітычныя, што іх гэта не цікавіць. Але калі ты ў такой сітуацыі і ідзе вайна, то нельга сядзець на двух крэслах», — падкрэсліла чыноўніца.

Яна лічыць, што на неадназначнае выказванне некаторых асоб аб развязанай Расіяй ва Украіне вайне могуць паўплываць іх дагэтуль існуючыя сувязі з Крамлём. Напрыклад, паводле яе слоў, расіяне, якія падтрымліваюць Украіну, могуць страціць пенсію ў Расіі.

Таксама, адзначае Гудзінскайце, у многіх выпадках просьбы чалавека не задавальняюцца па іншых прычынах, у тым ліку і пасля кансультацыі з органамі бяспекі.

«Мы дэталёва ацэньваем прадстаўленую інфармацыю, і калі будзе ўстаноўлена, што чалавек уяўляе пагрозу дзяржаўнай бяспецы або грамадскаму парадку, прымаецца рашэнне аб адмове ў выдачы дазволу на жыхарства і яго дэпартацыі», — сказала Э. Гудзінскайце.

Клас
64
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
6