«Усе, хто можа адправіць баявыя танкі гэтага ўзору, павінны зрабіць гэта. Міністр абароны Пісторыус, кіраўнік МЗС Бербак і я асабіста заклікаем да гэтага. Германія зробіць усё магчымае, каб палегчыць такія рашэнні для партнёраў. Напрыклад, навучаючы ўкраінскіх вайскоўцаў кіраваць танкамі тут, у Германіі, ці аказваючы падтрымку з пункту гледжання паставак і лагістыкі», — адзначыў Шольц.

У сваю чаргу, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон у сваёй прамове заклікаў хаўруснікаў узмацніць вайсковую падтрымку Украіны, каб дапамагчы ёй правесці контрнаступленне супраць расійскіх войскаў, якое, паводле ягоных слоў, адзіны шлях да магчымасці перамоў, умовы якіх вызначыць Украіна.

Макрон дадаў, што цяпер не час для дыялогу з Расіяй.

Чытайце таксама:

Наколькі зацікаўлена Еўропа ў зменах у Беларусі, паказалі вынікі дэбатаў у Еўрапарламенце

Свіння і парася. Вось чаму пры любых перамовах Захаду з Масквой пытанне нелегітымнасці мінскага кіраўніцтва будзе пастаўлена рубам

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?