Паводле наяўнай інфармацыі, беларус зайшоў у капліцу, пачаў там перакульваць і кідаць прадметы, вырываць старонкі з Бібліі. У выніку былі пашкоджаныя папская кафедра, скрутак з выявай Яна Паўла II, драўляны алтар і падлога, падстаўка для ўлётак. Шкоду ацанілі ў 35 тысяч злотых.

Спачатку мужчыну затрымалі супрацоўнікі бяспекі аэрапорта, а затым яны перадалі яго паліцэйскім. Тэст на цвярозасць паказаў, што ў арганізме мужчыны было 1,5 праміле алкаголю. Ноч мужчына правёў у аддзяленні паліцыі.

За пашкоджанне маёмасці беларусу пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі, а за абразу рэлігійных пачуццяў — да двух гадоў. Аднак пакаранне можа быць і большае, бо справа носіць хуліганскі характар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?