Таксама Сіярта назваў фантазіямі гіпотэзы, што ў Мінску ён мог сустракацца з прадстаўнікамі Расіі. Маўляў, калі б яму трэба было нешта абмеркаваць з расіянамі, то ён паехаў бы не ў Мінск, а ў Маскву.

«Ні я, ні хто-небудзь з членаў маёй дэлегацыі не вёў перамовы ні з кім, акрамя беларускіх перамоўнікаў», — заявіў венгерскі міністр.

Петэру Сіярта, як і прэм’ер-міністру Венгрыі Віктару Орбану, часта закідаюць празмерную супрацу з Масквой. 

Петэр Сіярта прылятаў у Мінск 13 лютага. Папярэдні раз прадстаўнік Венгрыі, сам прэм'ер Віктар Орбан, пабываў у Беларусі 5 чэрвеня 2020 года, яшчэ да выбараў, пратэстаў і рэпрэсій. Пасля таго прадстаўнікі краін Еўрасаюза на ўзроўні прэм’ераў ці кіраўнікоў МЗС у Беларусь не прыязджалі.

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
8