Эдуард Бабарыка. Фота: babariko.vision

Эдуард Бабарыка. Фота: babariko.vision

На Валадарцы арганізатарку вандровак і гісторыка Чарнаморцаву ўтрымлівалі, пакуль вялося следства і разглядалі яе справу ў судзе: з кастрычніка 2022 па 16 студзеня 2023 года. Праваабаронцы прызналі Валерыю Чарнаморцаву палітвязнем. 

Эдуарда Бабарыку яна бачыла ў снежні ля кабінетаў для сустрэч зняволеных з адвакатамі ці следчымі.

«Пакуль стаялі ўдалечыні ахоўнікі, я паспела сказаць яму «Жыве» і паказаць кулак. Маўляў, трымайся», — расказвае Чарнаморцава пра сустрэчу.

Па яе словах, Эдуард выглядае «даволі добра» і робіць уражанне чалавека, які «настроены выжыць у няволі».

«Калі чалавек хоча выжыць, то ён трымае сябе ў добрай фізічнай форме. Робіць практыкаванні, ходзіць на прагулкі. Як, напрыклад, тая ж Марфа Рабкова, з якой я сядзела. Яна ў шыкоўнай форме. Па Эдуарду бачна, што ён не апускае рук. Дбае пра сябе, бо там нікому ты больш не патрэбны», — адзначае былая палітзняволеная.

Эдуард Бабарыка падчас перадвыбарчай кампаніі 2020 года быў кіраўніком ініцыятыўнай групы вылучэнца на прэзідэнцтва Віктара Бабарыкі, які сабраў найбольшую колькасць подпісаў за сваё вылучэнне ў гісторыі Беларусі. І бацьку, і сына арыштавалі на этапе здачы сабраных подпісаў у ЦВК. 18 чэрвеня 2020 года Эдуарда змясцілі ў СІЗА КДБ.

Ён праходзіць абвінавачваным па дзвюх крымінальных справах паралельна.

Першую вядзе КДБ з моманту затрымання паводле артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры). Канчатковае абвінавачванне да гэтага часу не выстаўлена, справа ў суд не перададзена.

Другую справу вядзе Цэнтральны апарат Следчага камітэта. Эдуард стаў падазраваным у снежні 2021 года. Абвінавачванне выстаўлена па частцы 3 артыкула 130, частцы 1 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса — «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці» і арганізацыя масавых беспарадкаў. Па гэтым артыкуле Эдуарду пагражае да 20 гадоў.

Праваабаронцы лічаць, што яго трымаюць, фактычна, закладнікам, дабіваючыся нечага ад ягонага бацькі ўзамен за вызваленне сына.

Эдуард — выпускнік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Ён кіраваў краўдфандынгавымі платформамі Ulej і MolaMola. Захапляўся конным спортам і дайвінгам.

Па звестках, якія даходзяць з няволі, Эдуард займаецца ёгай, чытае, вучыцца маляваць, просіць перадаваць яму кнігі па шахматах.

30 студзеня яму споўнілася 33 гады.

«Я вельмі не люблю тэрмін справядлівасць». Эдуард Бабарыка даў інтэрв'ю з СІЗА

Два гады таму былі затрыманыя Віктар і Эдуард Бабарыкі. Суд над сынам яшчэ не пачынаўся

Уладзімір Пыльчанка: Эдуард Бабарыка можа правесці чарговыя паўтара года ў СІЗА

Клас
29
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
30
Абуральна
48