Фота: Capt. Patrick Connelly, US Army

Фота: Capt. Patrick Connelly, US Army

Першая група ўкраінскіх салдат паспяхова прайшла ваенную падрыхтоўку ў Германіі. Пра гэта 17 лютага паведаміла агенцтва Associated Press са спасылкай на інфармацыю Пентагона.

Група з 635 украінскіх вайскоўцаў з сярэдзіны студзеня прайшла пяцітыднёвы курс на палігоне Графенвёр, дзе ЗША праводзяць уласныя вучэнні па агульнавайсковай і манеўранай падрыхтоўцы. 

Украінцаў навучылі кіраваць баявымі машынамі пяхоты M2 Bradley і самаходнымі артылерыйскімі ўстаноўкамі M190 Paladin, якія Штаты паабяцалі ў хуткім часе перадаць Украіне.

«У трэніроўках возьме ўдзел яшчэ каля 1600 украінскіх вайскоўцаў. Іх навучаць складаным баявым навыкам і кіраванню бранятэхнікай, што будзе мець вырашальнае значэнне ў будучым вясновым наступе супраць Расіі», — заявіў Пентагон.

Таксама стала вядома, што два тыдні таму да такога ж курса навучання прыступіла яшчэ адна група ўкраінскіх салдат у колькасці 710 чалавек. Яны трэніруюцца на той жа бранятэхніцы, што і першая група.

«Акрамя гэтага, на наступным тыдні ўжо трэцяя група з 890 чалавек пачне вучыцца кіраваць амерыканскімі бронетранспарцёрамі Stryker. Гэта будуць першыя ўкраінскія вайскоўцы, якія навучацца ездзіць і ваяваць на такіх БТР», — піша агенцтва, цытуючы паведамленні Пентагона.

Нагадаем, што ЗША ўжо прасілі Украіну пачакаць з контрнаступленнем, каб лепей падрыхтаваць і ўкамплектаваць украінскую армію. 

Больш за тое, нядаўна з'явіліся фатаграфіі з нямецкага порта Брэмерхафен, на якіх можна ўбачыць велізарную колькасць амерыканскай вайсковай бранятэхнікі, якую збіраюцца адправіць у дапамогу Украіне.

Чытайце яшчэ:

Ва Украіне з'явіцца першае польскае спецпадраздзяленне 

Што вядома пра новую беларускую вайсковую часць ва Украіне

Брытанія вучыць украінцаў ваяваць па «заходняй мадэлі» 

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0