Мужчыну вінавацілі па артыкуле 368 КК за публічную абразу А. Лукашэнкі. Абразай палічылі напісаны 22 красавіка каментарый пад відэа з выступам Лукашэнкі. Тое паведамленне ўтрымлівала нецэнзурную лексіку, паведамляе брэсцкая «Вясна».
За гэта пракурор Фёдар Міховіч запатрабаваў 1 год калоніі. Суддзя Вольга Смірнова 13 лютага менавіта да такога тэрміну і асудзіла.
Акрамя таго, тэлефон канфіскуюць у даход дзяржавы (як «сродак здзяйснення злачынства»)





