У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па паўночна-ўсходняй палове, днём месцамі ападкі: снег, мокры снег, дождж. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.
Вецер заходні парывісты, месцамі моцны парывісты — захаваецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу — мінус 4 — плюс 2, максімальная днём — мінус 1 — плюс 4 градусы.
У Мінску ўначы мінус адзін — плюс адзін, удзень да +2.
Паводле слоў сіноптыкаў, у панядзелак і аўторак, 20 і 21 лютага, у Беларусі захаваецца ветранае надвор'е.





