Паведамдяецца, што нагрудны знак уяўляе сабой знак адрознення, які выдаецца дзяржаўным грамадзянскім служачым пасля займання імі дзяржаўных грамадзянскіх пасад. Яны карыстаюцца знакам на працягу тэрміну займання адпаведных пасад пры рэалізацыі імі дзяржаўна-ўладных паўнамоцтваў і (або) забеспячэння выканання функцый дзяржаўных органаў або службовых асоб Рэспублікі Беларусь. Пры спыненні дзяржаўнай грамадзянскай службы знак застаецца ў асобы без права яго нашэння.

Знак выкананы ў выглядзе дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які лунае на дрэўку з навершам. Ён носіцца на левым баку грудзей адзення дзелавога стылю або форменнага адзення. Пры наяўнасці іншых нагрудных знакаў адрознення, зацверджаных Лукашэнкам, дапускаецца нашэнне нагруднага знака разам з імі або замест іх.

Зазначаецца, што прававы акт накіраваны на павышэнне прэстыжу дзяржаўнай грамадзянскай службы і захаванне яе гістарычных традыцый.

Клас
1
Панылы сорам
27
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1