Верагодны спеццягнік Пуціна

Верагодны спеццягнік Пуціна

З-за спеццягніка ў пятніцу ўвечары спыніўся рух на адной з самых загружаных галін сталічнага чыгуначнага вузла — Маскоўска-Цвярской. Цягнікі, што ішлі ад Ленінградскага вакзала, сталі ў 18.15 на ўчастку ад станцыі Массельмаш у вобласці па ўсіх шляхах. На ўчастку ад Масквы да Массельмаша паўстаў затор з цягнікоў, якія давялося спыніць для пропуску спецсаставу, піша moscowtimes.ru.

Рух аднавіўся каля 18.50. У Маскоўска-Цвярской прыгараднай пасажырскай кампаніі пацвердзілі, што цягнікі на Ленінградскім кірунку Кастрычніцкай чыгункі ішлі са спазненнямі. Прычына — пропуск спеццягніка.

Блізкі да Крамля палітолаг, а ў мінулым «ідэолаг» «Адзінай Расіі» Сяргей Маркаў адзначае, што Пуцін, па чутках, вырашыў апрабаваць спеццягнік для паездкі ў сваю рэзідэнцыю на Валдаі. Там прэзідэнту трэба будзе завяршыць падрыхтоўку паслання Федэральнаму сходу, якое намечанае на 21 лютага.

Транспартнікі, відавочна, незадаволеныя тым, што бронецягнік Пуціна рве расклад і «зліваюць» інфармацыю пра яго рух, мяркуе Маркаў.

Пра тое, што Пуцін актыўна карыстацца бронецягніком для паездак ўнутры краіны, пісаў цэнтр «Дасье» са спасылкай на чалавека з блізкага кола прэзідэнта, а таксама на блізкую да яго адміністрацыі крыніцу.

Бронецягнік са спальняй і працоўным Кабінетам сканструявалі яшчэ ў 2014-2015 гг., але ён не выклікаў вялікай цікавасці Пуціна да таго моманту, як Крэмль пачаў рыхтавацца да ўварвання ва Украіну. Рэгулярна здзяйсняць паездкі на бронецягніку кіраўнік Расіі стаў у другой палове 2021 года, калі расійскае войска сцягвалі да ўкраінскіх межаў.

Жаданне Пуціна карыстацца бронецягніком прадыктаванае інтарэсамі сакрэтнасці: перамяшчэнне самалёта можна адсачыць з дапамогай шматлікіх адкрытых інтэрнэт-сэрвісаў, а для цягнікоў аналагічнага механізму няма.

Расклад РЧ даводзіцца карэктаваць спецыяльна пад Пуціна, каб састаў ішоў з максімальнай хуткасцю і без прыпынкаў.

«Выезд цягніка можа быць спантанным, неанансаваным, — распавядае крыніца «Дасье». — Пасля пачатку вайны, у лютым—сакавіку, ён [Пуцін] стаў вельмі актыўна карыстацца цягніком, асабліва каб дабрацца да сваёй рэзідэнцыі на Валдаі».

Чытайце таксама:

Пуціну пабудавалі яшчэ і сакрэтную сетку чыгунак і станцый — яны вядуць да яго рэзідэнцый

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
34
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
19