Фота: БелТА

Фота: БелТА

Рыбакоў абвінаваціў Украіну і краіны Захаду ў тым, што яны схлусілі і падпісалі Мінскія пагадненні, каб скарыстаць перамоўны працэс для ваенных падрыхтовак «з мэтай вырашэння канфлікту ўзброеным шляхам», піша БелТА.

Ён спаслаўся на некаторыя цытаты еўрапейскіх палітыкаў. Напрыклад, на словы экс-канцлеркі Германіі Ангелы Меркель, якая ў снежні казала ў інтэрв'ю: «Мінскія пагадненні 2014 года былі спробай даць час Украіне. Яна таксама выкарыстала гэты час, каб стаць мацнейшай, як вы можаце бачыць сёння. Украіна 2014/15 — гэта не Украіна сёння. І я вельмі сумняваюся, што тады краіны NATO маглі зрабіць столькі, колькі робяць цяпер для дапамогі Украіне».

Згадаў ён таксама словы былога прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда: «З 2014 года Украіна ўмацавала сваю ваенную пазіцыю. Сапраўды, украінская армія цалкам адрознівалася ад той, што была ў 2014 годзе. Яна стала лепш навучанай і абсталяванай. Заслуга Мінскіх пагадненняў у тым, што яны далі ўкраінскай арміі такую магчымасць».

«Усе гэтыя выказванні — дазвольце мне звярнуцца да народнай творчасці — нагадваюць мне налепку на бамперы на машыне, якую я тут у Нью-Ёрку ўбачыў некалькі гадоў таму. Яна, па-мойму, ідэальна перадае стаўленне да падобнага роду дзеячоў. На налепцы было напісана: «Некаторыя палітыкі — як падгузнікі. Іх трэба часта мяняць. І па той жа прычыне», — выказаўся дыпламат.

Ён прапанаваў на Генасамблеі ААН разглядаць не праект рэзалюцыі з абвінавачваннямі Расіі ў ваеннай агрэсіі, а даць ацэнку «добраахвотным прызнанням» еўрапейскіх палітыкаў.

У дакуменце, лічыць лукашэнкаўскі дыпламат, ні слова не гаворыцца «аб праўдзівых прычынах цяперашняга канфлікту — знішчэнні на працягу васьмі гадоў жыхароў Данбаса, адраджэнні ва Украіне нацызму, актыўных дзеяннях Захаду па ператварэнні Украіны ў анты-Расію».

«А я вам адразу цяпер, за тыдзень да гэтага мерапрыемства заяўляю, што Беларусь не будзе выступаць на гэтым шоу, але мы прагаласуем супраць гэтага праекта рэзалюцыі,

калі ў яго не будуць унесеныя адпаведныя змены, у тым ліку і параграф з самым рашучым асуджэннем дзеянняў згаданых мной вышэй персанажаў», — заявіў Валянцін Рыбакоў.

Клас
1
Панылы сорам
63
Ха-ха
18
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
33