Па інфармацыі калег, Дужаму дадалі яшчэ 12 сутак. Адваката да доктара па-ранейшаму не дапускаюць.
3 лютага яго судзіў суддзя Аляксандр Воўк, 15 лютага — суддзя Вольга Емяльянчанка. У абодвух выпадках доктару інкрымінавалі арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), паведамляюць праваабаронцы.
Паведамлялася, што хірурга затрымалі непасрэдна ў клініцы на працоўным месцы. Доктар знаходзіцца на Акрэсціна.
Раней Аляксея затрымлівалі ў 2020 годзе.





