Фота: csl.bas-net.by

Фота: csl.bas-net.by

Знос дамоў у масіве сядзібнай забудовы Цэнтральнага раёна Мінска абмяркоўваецца даўно. Побач будуецца ЖК «Левада», а таксама пачынаецца будаўніцтва комплексу «Паўночны бераг», што непазбежна запатрабуе развіцця інжынерна-транспартнай інфраструктуры.

Праект забудовы прайшоў грамадскае абмеркаванне летам 2022 года, але ў студзені 2023 года гараджане, якія выступаюць супраць зносу, звярнуліся ў Савет Рэспублікі. Пасля таго праект яшчэ раз разгледзелі на радзе пры галоўным архітэктару і ў выніку вырашылі нічога ў ім не мяняць.

Змены плануюцца ў

квартале ў межах зав. Чарвякова — вул. Нававіленская — Наватарская — Старавіленскі тракт — вул. Шчадрына — Даўгінаўскі тракт.

  • Замест прыватнага сектара там з'явяцца шматкватэрныя дамы.
  • Гаражы, якія ёсць у гэтым раёне, пакуль застануцца, але пазней іх заменяць шматузроўневыя паркінгі.
  • Старавіленскі тракт на ўчастку ад вул. Арлоўскай да зав. Чарвякова будзе рэканструяваны: вуліцу пашыраць, і яна будзе прымыкаць да ўжо абноўленай часткі Даўгінаўскага тракта.
  • Вул. Нававіленская стане шырэйшай: на ёй плануецца трамвайная лінія.
  • У квартале з'явіцца новая вуліца (праектаваная № 3), а вул. Прыгарадная будзе падоўжаная і пашыраная.

Усе гэтыя змены павінны зрабіць да 2030 года. Пашырэнне Старавіленскага тракта плануецца пачаць ужо ў гэтым годзе.

Квартал у межах Даўгінаўскі тракт — вул. Шчадрына — Гая — Прыгарадная:

  • зона сядзібнай забудовы ў асноўным захаваецца, будаўніцтва новых дамоў запланавана толькі ў некалькіх пунктах;
  • участкі, на якіх знаходзяцца «Рамаўтадар» і «Зелянбуд» Цэнтральнага раёна, СТА, склады, прадпрыемства «Універсалрэмбуд» адыдуць пад шматкватэрную забудову нізкай шчыльнасці — тут будуць будаваць дамы вышынёй 4-5 паверхаў.

Чытайце таксама:

І каля Драздоў, і ў лесе ў Сцяпянцы. Дзе ў Мінску пабудуюць новыя дамы

Дзе ў Мінску будуць зносіць прыватныя дамы ў найбліжэйшы час

Клас
10
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
20