Эманюэль Макрон. Фота: AP / Alex Brandon

Эманюэль Макрон. Фота: AP / Alex Brandon

«Я не думаю, як некаторыя, што трэба дамагчыся поўнага разгрому Расіі, атакаваць яе на ўласнай тэрыторыі. Ім хацелася б у першую чаргу разграміць Расію. Але гэта ніколі не было і ніколі не будзе пазіцыяй Францыі», — заявіў Макрон.

«Неабходна, каб украінскі наступ пахіснуў расійскі фронт і прымусіў Маскву вярнуцца за стол перамоў», — мяркуе прэзідэнт Францыі.

Пры гэтым, паводле яго слоў, у «ніводнага з бакоў не атрымаецца дамагчыся поўнай перамогі».

Акрамя таго, Макрон мяркуе, што ўсе кандыдатуры на пасаду прэзідэнта Расіі ў «рамках цяперашняй сістэмы» здаюцца яму горшымі за Уладзіміра Пуціна.

«Мы шчыра верым, што расійская грамадзянская супольнасць зробіць дэмакратычны выбар? Я вельмі гэтага хачу, але не вельмі ў гэта веру», — адзначыў французскі лідар.

Клас
6
Панылы сорам
37
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
5