Фота: Mindaugas Kulbis / AP 

Фота: Mindaugas Kulbis / AP 

«Вызваленне Расіі ад пуцінскага фашызму пачнецца з украінскага сцяга ў Севастопалі, — так бачыць перспектывы сустаршыня Антываеннага камітэта Гары Каспараў. — Мы маем справу з тым, што не так лёгка змяніць, пакуль сама ідэя імперыі не памрэ. [Расійскае грамадства] павінна прызнаць, што прайграла вайну. Шмат хто кажа, што Расія прайграе вайну, — гэта трызненне. Вайна будзе прайграная Расіяй, калі яна зразумее, што яна яе прайграла».

Экс-кіраўнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі адзначыў, што Украіна сёння коштам многіх жыццяў абараняе Еўропу.

«Калі зараз даць Пуціну магчымасць невялікай перадышкі, наступным разам будзе ўсё больш сумна як для Еўропы, так і для Расіі. Давайце не баяцца эскалацыі канфлікту», — сказаў Хадаркоўскі.

Міжнародная канферэнцыя па бяспецы ў Мюнхене праходзіць 17—19 лютага. У гэтым годзе яе галоўная тэма — расійска-ўкраінская вайна. У ёй бярэ ўдзел лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская.

Клас
48
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6