Аналізуючы склад групоўкі Заходняй ваеннай акругі, якая спрабуе наступаць ад лініі Сватава-Крамянная, ISW адзначае адсутнасць у ёй некаторых танкавых частак, якія намінальна павінны там быць, і на гэтай аснове робіць здагадку, што расіяне адчуваюць цяжкасці з папаўненнем страт у бранятэхніцы.

«Расійскія сілы амаль дакладна маюць у рэзерве колькі адноўленых механізаваных частак, але адпраўка гэтых абмежаваных рэзерваў на фронт у Луганскай вобласці наўрад ці сур'ёзна зменіць ход наступу», — пішуць аналітыкі ISW. Яны прадказваюць, што з уводам апошніх рэзерваў — калі гэта здарыцца — наступ можа набраць нейкі ход, але выдыхнецца задоўга да таго, як у расіян атрымаецца дасягнуць не тое што намечаных стратэгічных мэт, але нават і проста прыкметных вынікаў.

Адносна недахопу бранятэхнікі ISW нагадвае, што расіяне страцілі меркавана да 16 танкавых палкоў — і цяпер не паспяваюць рамантаваць і выпускаць новыя танкі ў патрэбным тэмпе.

«Адсутнасць адноўленых танкавых палкоў і брыгад, аднак, пазбаўляе сухапутныя сілы Расіі ўдарнай моцы, якая дазволіла б ажыццяўляць прарывы і карыстацца іх пладамі — верагодна, таму Заходняя ваенная акруга да гэтага часу ніякіх прарываў не зрабіла», — піша ISW.

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0