Фота: Libkos / AP

Фота: Libkos / AP

Пра гэта прэзідэнт Украіны сказаў у інтэрв'ю італьянскай газеце Corriere della Sera.

«Гэта не асабліва вялікі горад. Уласна, як і многія іншыя гарады ў спустошаным рускімі Данбасе. Нам важна абараніць яго, але не любой цаной, каб усе загінулі. Мы будзем ваяваць, пакуль гэта разумна», — сказаў Зяленскі.

Паводле яго слоў, расійскія войскі працягнуць наступ на Краматорск і Славянск, да межаў Данецкай вобласці і Дняпра, калі змогуць. «Мы супраціўляемся, а тым часам рыхтуем наступную контратаку», — дадаў Зяленскі.

Баі за Бахмут працягваюцца ўжо некалькі месяцаў. На пачатку лютага Зяленскі заяўляў, што «Бахмут ніхто не аддасць». «Мы будзем змагацца колькі зможам», — сказаў прэзідэнт Украіны на прэс-канферэнцыі пасля саміту ЕС у Кіеве.

13 лютага ўкраінскія ўлады закрылі ўезд у Бахмут для журналістаў і валанцёраў, паабяцаўшы «важныя падзеі» ў найбліжэйшыя дні. Горад практычна цалкам разбураны, аднак там усё яшчэ застаюцца людзі.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0