Пад гукі паветранай трывогі Джо Байдэн ушанавалі загінулых абаронцаў Украіны ў Кіеве на Міхайлаўскай плошчы.

 Байдэн заявіў, што Украіна атрымае новы пакет ваеннай дапамогі на 500 мільёнаў даляраў, перадае Reuters. Зяленскі паведаміў, што яны з Байдэнам абмеркавалі таксама дальнабойную зброю.

Пазней афіцыйны здымак з прэзідэнтам ЗША апублікаваў Уладзімір Зяленскі.

Фота: тэлеграм-канал Зяленскага

Фота: тэлеграм-канал Зяленскага

Цікава, што ранкам былі паведамленні, што памочнікі Байдэна шукалі магчымасць прыехаць у Кіеў для прэзідэнта ЗША, але палічылі гэта занадта небяспечным.

У той жа час МЗС Украіны паведамляла, што ў Кіеве чакаецца візіт кагосьці з «галоўных» заходніх партнёраў Украіны.

20 лютага ў Кіеве быў перакрыты шэраг вуліц, у прыватнасці, каля чыгуначнага вакзала і пасольства ЗША.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?