У Беларусі рыхтуюць маштабныя праверкі міжгародніх маршрутак
Падатковая служба разам з ДАІ і Транспартнай інспекцыяй правядуць у найбліжэйшы час маштабныя праверкі кампаній, якія аказваюць паслугі ў сферы рэгулярных і нерэгулярных міжгародніх перавозак пасажыраў. Пра гэта ў Міністэрстве падаткаў і збораў паведамілі 21 лютага.
Падставай для кантрольных мерапрыемстваў паслужыла тое, што «ўзрасла колькасць зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама паведамленняў ад дзяржаўных і праваахоўных органаў аб парушэннях, якія дапускаюцца перавозчыкамі пасажыраў».
Паводле МПЗ, гэта парушэнні прыёму грошай, адсутнасць касавага абсталявання, ажыццяўленне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ