Кадр з відэа NBC News
Візіт адбыўся яшчэ 13 лютага.
Карэспандэнт NBC News запісаў там кароткі дыялог з вайскоўцам.
— Калі давядзецца змагацца, вы гатовы? — запытаўся журналіст.
— Канечне! Так! Так! Грызці будзем!
«Яны кажуць, што хочуць міру, нягледзячы на тое, што дапамагаюць Расіі», — звяртае ўвагу замежны карэспандэнт на парадокс афіцыйных заяў.
Тэлеграм-канал «Беларускі гаюн» ідэнтыфікаваў, хто гэты афіцэр. Гэта не баец і не камандзір, а палітрук-ідэолаг 38-й брыгады Узброеных сілаў РБ.
«Звуць яго Сухавіла Сяргей Міхайлавіч, а пасада яго ў 38-й брыгадзе (дакладней у в/ч 92616 г. Брэста) гучыць так: намеснік камандзіра брыгады па ідэалагічнай працы — начальнік аддзела ідэалагічнай работы», — піша «Гаюн».





