Кадр з відэа NBC News
Візіт адбыўся яшчэ 13 лютага, але замежны сюжэт быў апублікаваны сёння.
Як высветлілася, мужчына, які даваў каментарый, — не шараговы баец і не камандзір, а палітрук.
Гэта Сухавіла Сяргей Міхайлавіч, піша «Беларускі Гаюн». Яго пасада ў в/ч 92616 Брэста гучыць як намеснік камандзіра брыгады па ідэалагічнай працы — начальнік аддзела ідэалагічнай працы.
Сухавілу 45 год. Ён выпускнік Мінскага сувораўскага вучылішча. Быў дэлегатам Усебеларускага народнага сходу.
У 2006 годзе ён атрымаў ордэн ад Лукашэнкі «За асабістую мужнасць». Калі ён праводзіў заняткі ў 38-й брыгадзе, адзін з навабранцаў няўдала кінуў гранату і тая ўпала пабач з ім у акопе. Сухавіла выкінуў салдата з акопа, выскачыў сам і прыкрыў яго.





