Лукашэнка яўна прымае кіраўніка самаабвешчанай Абхазіі Аслана Бжанію не па ўласным жаданні, а таму, што так загадаў Пуцін. Невыпадкова гэты візіт адбыўся пасля сустрэчы з Пуціным, як і ранейшае нечаканае наведванне Лукашэнкам Абхазіі, у якую ён адправіўся адразу пасля таго, як сустрэўся з расійскім прэзідэнтам у Сочы.
Прычына нежадання Лукашэнкі прызнаваць Абхазію і яе кіраўніцтва — вядома, не ў яго шанаванні міжнароднага права. Проста прызнанне Аслана Бжаніі роўным сабе для Лукашэнкі дэ-факта стане не ўзвышэннем абхазскага лідара, а апусканнем да яго статусу самога сябе. Да таго ж Абхазія разам з Паўднёвай Асеціяй пасля прызнання іх Лукашэнкам непазбежна захочуць далучыцца да «Саюзнай дзяржавы», што паспрыяе размыванню Лукашэнкавай манаполіі ў адносінах з Расіяй.
Чытайце таксама:
Кіраўнік непрызнанай Абхазіі прыехаў да Лукашэнкі
Расійскія ўлады збіраюцца да 2030 года далучыць Беларусь — СМІ атрымалі доступ да дакумента Крамля
«Мы павінны ўмацоўваць адносіны з сябрамі». Лукашэнка насамрэч у самаабвешчанай рэспубліцы Абхазія
У Абхазію разам з Лукашэнкам ездзіў яго сын Мікалай





