Фота ілюстрацыйнае
Самы папулярны B-клас упаў на цэлых 68%, іншыя класы таксама значна страцілі. Але ёсць і выключэнне.
«Электрамабілі прадэманстравалі рост на 28%», — паведаміў эксперт, падкрэсліўшы, што гаворка ідзе пра афіцыйныя продажы дылераў. Але большасць такіх мадэляў, якія сустракаюцца на беларускіх дарогах, увезена па іншых каналах.
У топ-3, паводле звестак дылераў, увайшлі Geely Geometry C, Audi e-tron і Porsche Taycan.
Генеральны дырэктар «Белджы» Генадзь Свідзерскі дадаў, што інфраструктура для электрамабіляў у Беларусі вельмі хутка развіваецца, аднак ёсць фактары, якія гэта стрымліваюць: цана машын і магчымасць паставак.





