Фота: AP Photo/Alastair Grant

Фота: AP Photo/Alastair Grant

У сваім выступленні Байдэн выказаў падтрымку Украіне, гаварыў пра адзінства і салідарнасць з ёй. 

Байдэн заявіў, што кожны дзень вайны — гэта выбар Пуціна. І што сваімі дзеяннямі ён падштурхнуў Фінляндыю і Швецыю да НАТА.

Ён ўпэўнены, што Расіі не ўдасца перамагчы, а саюзнікі Украіны не стомяцца ёй дапамагаць.

Байдэн заявіў, што праз год пасля ўварвання Расіі ва Украіну дэмакратыя ў свеце ўзмацнілася. І згадаў пра змаганне за дэмакратыю ў Польшчы, Беларусі і Малдове.

«Адважныя лідары апазіцыі і народ Беларусі, якія працягваюць змагацца за сваю дэмакратыю», — сказаў Байдэн пра нашу краіну.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?