Фота: AP Photo/ Evan Vucci

Фота: AP Photo/ Evan Vucci

На самым пачатку выступлення Байдэн адзначыў, што год таму пачалася найбуйнейшая вайна ў Еўропе з часоў Другой сусветнай. І ў гэтай вайне Украіна працягвае абараняцца і захоўваць незалежнасць.

«Год таму пачалася вайна і чакалася падзенне Кіева. Я толькі што вярнуўся з Кіева — і Кіеў моцна стаіць. Стаіць і ганарыцца гэтым. І галоўнае, што ён вольны», — адзначыў амерыканскі прэзідэнт.

Амерыканскі лідар сказаў, што цяпер адбываецца пераломны момант у гісторыі, які вызначыць будучыню на дзесяцігоддзі, таму трэба абараняць прынцыпы свабоды.

«Дыктатар ніколі не можа перамагчы любоў народа да свабоды,

Брутальнасць ніколі не зломіць імкненне людзей да свабоды, а Украіна ніколі не дасць перамагчы Расіі, таму што свабодныя людзі ніколі не пагодзяцца жыць у цемры і несвабоде», — падкрэсліў ён.

Па словах Байдэна, пасля года поўнамаштабнай вайны ўжо няма ніякіх сумневаў адносна заходняй кааліцыі. Пуцін, праўда, усё яшчэ спрабуе паставіць пад сумнеў упэўненасць у тым, што НАТА будзе аб'яднаным, але гэта дарма:

«Ніякіх сумневаў няма: НАТА не будзе падзеленым і мы не стомімся ад Украіны, мы будзем заўсёды падтрымліваць Украіну».

Уладзімір Пуцін, па словах Байдэна, думаў, што дэмакратычныя рэжымы слабыя, а аўтакраты моцныя. Але атрымалася наадварот:

дэмакратыі па ўсім свеце сталі мацнейшымі, аўтарытарныя рэжымы сталі слабейшымі. Аўтакратам можна казаць толькі не: не, ты не атрымаеш свабоду, не, ты не забярэш маю краіну.

Планы Пуціна пацярпелі крах і замест рэалізацыі сваіх намераў ён атрымаў цалкам адваротнае. Замест фінляндызацыі Украіны Расія атрымала натаізацыю Фінляндыі і Швецыі.

Таксама Байдэн падкрэсліў, што ЗША адданыя пятаму артыкулу НАТА:

«Гэта свяшчэнная клятва — абараняць кожны дзюйм тэрыторыі НАТА».

Мы працягнем санкцыйны ціск на Расію, якога не мела ніводная краіна ў свеце, запэўніў Байдэн. Заходні свет будзе ўводзіць новыя санкцыі. Хутка ЗША разам з еўрапейскімі партнёрамі аб'явіць пра новы пакет санкцый.

Але заходнікі — ніякія не агрэсары.

«ЗША і еўрапейскія краіны не хочуць знішчыць Расію. Мы не плануем нападаць на Расію, захопліваць Расію, як Пуцін сказаў сёння. Мы хочам жыць у міры. Мы не вашы ворагі», —

звярнуўся Джо Байдэн да расіян, адзначыўшы, што расійскі прэзідэнт пры жаданні можа скончыць вайну адным словам.

Чытайце таксама:

Байдэн: Беларусы працягваюць змагацца за сваю дэмакратыю

​​Байдэн здзейсніў таемны візіт у Кіеў пасля шматгадзіннай паездкі на цягніку ад мяжы з Польшчай

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3