Суд Нясвіжскага раёна
Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Гвозд, дзяржабвінаваўца — памочнік пракурора Алена Каменка, паведамляе «Вясна».
Па матэрыялах абвінавачання, Мірась, знаходзячыся па месцы жыхарства, 1 сакавіка 2022 года размясціў у групе ў тэлеграме паведамленне абразлівага зместу ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі. Гэта вынікае з заключэння судова-лінгвістычнай экспертызы.
Раней мужчыну прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за захоўванне ў мабільным тэлефоне інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкай накіраванасці.
Суд, які адбыўся 31 студзеня, прызнаў Мірася вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.





