Фота: Evan Vucci / AP
Як піша агенцтва Reuters, Байдэн на сустрэчы запэўніць краіны Усходняй Еўропы ў вернасці ЗША саюзніцкім абавязацельствам і абмяркуе з імі дапамогу Украіне.
Большасць краін «Бухарэсцкай дзявяткі» выступае за нарошчванне дапамогі ўкраінскай арміі.
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа на сустрэчы збіраецца сказаць, што хацеў бы больш вялікай прысутнасці ЗША ў Еўропе і на ўсходнім флангу НАТА, а таксама павелічэння дапамогі Украіне. Пра гэта, як паведамляе Reuters, сказала ў эфіры Літоўскага радыё ў аўторак дарадца Наўседы ў замежнай палітыцы Аста Скайсгірыце.
«У Літвы і іншых гэтак жа настроеных краін ёсць просьбы, якія тычацца супрацьпаветранай абароны, перадавой абароннай прысутнасці [падраздзяленняў саюзнікаў] і павелічэння інвестыцый у абаронную прамысловасць», — сказала Скайсгірыце.
У «Бухарэсцкую дзявятку» ўваходзяць краіны, якія калісьці ўваходзілі ў склад або сферу ўплыву Савецкага Саюза, а пасля яго развалу ўступілі ў НАТА. Гэта Балгарыя, Румынія, Венгрыя, Славакія, Чэхія, Польшча, Літва, Латвія і Эстонія.
Чытайце таксама:
Байдэн: Беларусы працягваюць змагацца за сваю дэмакратыю





