Фота: прэс-службы Лукашэнкі

Фота: прэс-службы Лукашэнкі

Верагоднасць такога раскладу заўсёды ўяўлялася відавочнай, але ў гэтым выпадку ISW спасылаецца на крамлёўскі дакумент, які трапіў у распараджэнне СМІ, у якім выкладаецца стратэгія поўнага паглынання Беларусі да 2030 года.

Калі гэта адбудзецца, а таксама, калі Расіі ўдасца пакінуць за сабой Крым і частку Херсонскай вобласці, у Масквы будзе сур'ёзны плацдарм для далейшых пагроз Украіне і ўсходнім рубяжам НАТА, мяркуюць у ISW.

Каб гэтага пазбегнуць, Захаду неабходна дапамагчы Украіне ў што б там ні стала захаваць яе тэрытарыяльную цэласнасць.

«Тэрытарыяльна адзіная Украіна стане надзейным вайсковым партнёрам у абароне ўсходняга фланга НАТА ад Расіі і акупаванай Расіяй Беларусі. Такі пераважны ў доўгатэрміновай перспектыве сцэнар магчымы пры ўмове хуткіх і рашучых дзеянняў Захаду, якія дазволяць Украіне выгнаць расійскія войскі са сваёй тэрыторыі», — піша ў сваёй зводцы Інстытут вывучэння вайны.

Чытайце таксама:

Расійскія ўлады збіраюцца да 2030 года далучыць Беларусь — СМІ атрымалі доступ да дакумента Крамля

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?