Фота: AP Photo/Ronald Zak
Зімовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Вене пройдзе 23-24 лютага. Колькасць дэпутатаў з Беларусі, якія будуць прысутнічаць на ёй, пакуль не вядомая, з Расіі іх будзе 18.
МЗС Аўстрыі растлумачыў візіт у Вену гэтых людзей тым, што па міжнародным праве краіна абавязаная выдаваць візы ўдзельнікам мерапрыемстваў АБСЕ. Але візы гэтыя будуць дзейнічаць толькі ў Аўстрыі і толькі цягам сесіі. Супраць выдачы віз прадстаўнікам двух рэжымаў выступаў 81 дэпутат.
Праз прысутнасць беларускага і расійскага бакоў дэлегацыі Літвы і Польшчы адмовіліся прыязджаць на пасяджэнне. Украіна ўвогуле не будзе ўдзельнічаць у сесіі, а прышле дэлегатаў толькі для перамоў з партнёрамі.
Вядома, што на Парламенцкую Асамблею АБСЕ запрасілі і Святлану Ціханоўскую.
Запрашэнне падпісала прэзідэнтка ПА АБСЕ Маргарэта Сэдэрфельт. Ціханоўская выступіць перад дэлегатамі Парламенцкай асамблеі, таксама перад амбасадарамі АБСЕ, сустрэнецца з дэпутатамі Аўстрыйскага парламенту і возьме ўдзел у акцыі да гадавіны пачатку вайны супраць Украіны.
Чытайце таксама:
Пасол ЗША пры АБСЕ: Рэжым Лукашэнкі павінен быць прыцягнуты да адказнасці за ўнутраныя рэпрэсіі і знешнюю агрэсію
Прадстаўніца Дзярждэпартамента: ЗША лічаць дыялог з рэжымам Лукашэнкі неабходным
«Ён не чакаў мяне пабачыць, спалохаўся». Ціханоўская на саміце АБСЕ ў Лодзі зрабіла сумеснае фота з прадстаўніком рэжыму





