Настасся Касцюгова. Фота: фэйсбук

Настасся Касцюгова. Фота: фэйсбук

Раман Пратасевіч, даючы на судзе паказанні, адхрысціўся ад асабістага ўдзелу ў арганізацыі жаночых маршаў, сказаўшы, што гэтым займалася Касцюгова. Прапагандысты падалі справу так, што маецца на ўвазе палітзняволеная палітолаг Валерыя Касцюгова. 

Супраць такой інтэрпрэтацыі рашуча запярэчыла дачка Валерыі Касцюговай Настасся, якая цяпер знаходзіцца за мяжой. Яна напісала:

«Дарагія пракуратура, суд, следчыя і хто там яшчэ. Для пратакола: у інтэрнэце ляжыць мноства розных інтэрв'ю, дзе я цалкам чыстасардэчна прызнаюся, што суарганізацыяй жаночых маршаў займалася я. Мама ніколі не мела да гэтага ніякага дачынення. Як і Пратасевіч».

Як ні дзіўна, гэта аказала на прапагандыстаў уздзеянне і ў іх матэрыяле на сайце «Мінскай праўды» зроблена ўдакладненне.

Чытайце таксама:

Настасся Касцюгова адрэагавала на паказанні Пратасевіча: Жаночымі маршамі займалася я, мама ніколі не мела да гэтага дачынення

«Маршруты абмяркоўваліся з Пальчысам, а жаночымі маршамі займалася Касцюгова». Пратасевіч дае паказанні ў судзе

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1