Ахоўныя канструкцыі распрацавалі разам з вытворцам сістэм бяспекі Ajax Systems.

Датчыкі руху і ўдару будуць фіксаваць спробы пашкоджання або падыходу да аб'екта. Яны таксама ўключаюць вулічную сірэну побач і праз цэнтральныя сістэмы бяспекі перадаюць паведамленні ў ахоўную кампанію.

Як адзначаецца, гэтыя датчыкі не залежаць ад пастаяннага сілкавання. Хаб трымае сувязь з імі на адлегласці да 1700 метраў і паведамляе ахове пра трывогу менш чым за 0,15 секунды.

Брытанскі творца Бэнксі наведаў Кіеў і ваколіцы восенню мінулага года. Пасля ягонага візіту там з'явілася сем яго работ. Некаторыя з іх — у месцах, якія моцна пацярпелі ад расійскіх бамбардзіровак: Кіеве, Ірпені і Барадзянцы.

На адным з муралаў, напрыклад, намаляваны мужчына, падобны да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, якога кідаюць на падлогу падчас паядынку па дзюдо. Іншая праца паказвае двух дзяцей, якія гайдаюцца на імправізаваных арэлях, зробленых з супрацьтанкавага вожыка.

Яшчэ адзін мурал, намаляваны на руінах разбуранага будынка, адлюстроўвае гімнаста, які выконвае на адным з абломкаў стойку на руках.

Пазней гэтыя работы неаднаразова спрабавалі скрасці ці пашкодзіць.

Чытайце таксама:

Вулічнага мастака Бэнксі зрабілі ганаровым грамадзянінам Ірпеня

Людзей, што спрабавалі зрэзаць пад Кіевам са сцяны графіці Бэнксі, затрымалі

Да графіці Бэнксі ў Кіеве дамалявалі казака з прэзерватывам

Бэнксі пацвердзіў аўтарства сямі работ, створаных у вядомых месцах Украіны

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1