Вытворчасць высокадакладных надзіманых макетаў танкаў, а таксама РСЗА HIMARS была наладжаная амаль год таму ў чэшскім горадзе Дэчын. У маі 2022 года гэтая фабрыка вырабляла 15 макетаў танкаў. Цяпер кожны месяц з канвеера сыходзіць 35 макетаў РСЗА HIMARS, якія адразу пастаўляюцца ва Украіну. Сюжэт аб гэтым днямі з'явіўся ў твітары.

Аб эфектыўнасці іх выкарыстання сведчыць такі факт, як нядаўняя інфармацыя аб знішчэнні расійскім бокам на 140% болей установак, чым было пастаўлена Украіне.

Выкарыстанне надзіманых макетаў служыць не толькі для заблытвання расійскіх нападнікаў. У першую чаргу, гэта параўнальна танныя мішэні для расійскіх ракет і снарадаў, якія каштуюць вялікіх грошай. Вытворчасць адной надзіманай «прынады» абыходзіцца ў дзсяткі разоў танней, чым каштуе любая высокадакладная ракета.

Надзіманыя РСЗА HIMARS і гаўбіца M777. Фота: твітар @bayraktar_1love

Надзіманыя РСЗА HIMARS і гаўбіца M777. Фота: твітар @bayraktar_1love

На тое, каб надзьмуць макет, ідзе ад дзесяці хвілін (HIMARS) да паўгадзіны (танк). З паветра і з космасу такая «устаноўка» выглядае падманліва сапраўднай.

Раней паведамлялася пра тое, што Украіна таксама выкарыстоўвае муляжы HIMARS з дрэва.

Ёсць звесткі аб тым, што надзіманыя танкі і пускавыя ўстаноўкі «мае на ўзбраенні» і расійскі бок.

Выкарыстанне на вайне муляжоў мае даўнюю гісторыю. Напрыклад, падчас Другой сусветнай вайны саюзнікі з поспехам выкарыстоўвалі так званую «Армію прывідаў» з гумавых танкаў.

Чытаць таксама:

Латвія павялічыць выдаткі на абарону: краіна закупіць устаноўкі HIMARS і марскія ракеты

Расія паведамляла аб «знішчэнні» і «падаўленні» 35 украінскіх HIMARS. Але Кіеў атрымаў толькі 20 такіх установак

Клас
122
Панылы сорам
12
Ха-ха
49
Ого
20
Сумна
33
Абуральна
52