Мікалай Шынгарэй, фота з сацсетак
Пры канцы 2019-га года ў Брэсце з цягніка на Варшаву знялі журналіста з неадназначнай рэпутацыяй Уладзіміра Чудзянцова, які потым атрымаў пяць з паловай год пазбаўлення волі.
Прычынай для арышту стала нібыта знойдзеная ў сумцы Чудзянцова марыхуана. Грамадства ў гэтай версіі засумнявалася пасля таго, як стала вядома, што Чудзянцоў быў аўтарам і сустваральнікам тэлеграм-канала «Нехта». А таксама старэйшым сябрам і ментарам Сцяпана Пуцілы.
Затрымліваў Чудзянцова брэсцкі мытнік Мікалай Шынгарэй.
Пасля публікацыі яго імені на Шынгарэя накінуліся тыя, хто падтрымліваў Чудзянцова. У размове з журналістам «Нашай Нівы» Шынгарэй тады сказаў, што сумленна выканаў сваю работу і адмаўляў усе абвінавачванні ў тым, што ён нешта падкінуў.
Як бы там ні было, праз тры гады гэты мытнік сам аказаўся на лаве падсудных. Учора ў Брэсце над ім пачаўся суд. Як стала вядома, Шынгарэя судзяць па артыкулах 426 ч. 2 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), арт. 333 ч. 1 і ч. 2, а таксама арт. 333 ч. 1 прым. 1 (незаконны абарот рэчываў моцнага дзеяння або атрутных рэчываў, або радыеактыўных матэрыялаў, зброі і боепрыпасаў, іншых відаў узбраенняў і вайсковай тэхнікі праз мытную мяжу ЕАЭС або РБ).
Мытніку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
Блогеры: Сапраўднае прозвішча Чудзянцова Зуеў, ён пачынаў у 1996 з паклёпаў на Карпенку
Журналіста Уладзіміра Чудзянцова затрымалі на мяжы з наркотыкамі, дома прайшоў ператрус
Чытайце таксама: Нехта: Чудзянцоў дапамагаў мне ў рэдактуры тэкстаў для канала
Што вядома пра журналіста Уладзіміра Чудзянцова, затрыманага на польскай мяжы нібыта за наркотыкі?
Чытайце таксама: «Яму падабалася слова «бойлавэр». Глухі падлетак, адна з ахвяр журналіста Ч., расказаў сваю гісторыю
СК: Правяраем, навошта Чудзянцоў уладкаваўся качагарам у інтэрнат для дзяцей-інвалідаў
Чудзянцову прысудзілі пяць з паловай гадоў зняволення і штраф $10 тысяч





