Паведамляецца, што 88% ад усіх пададзеных запытаў былі задаволеныя, а разгляд 2018 спраў яшчэ працягваецца.

Як адзначае агенцтва ЕС па пытаннях надання прытулку, летась па беларускіх запытах было прынята 4436 рашэнняў. 512 чалавек атрымалі адмовы, статус бежанца атрымалі 423 чалавекі, а дадатковую абарону — 3501 беларус.

Для параўнання: у 2021 годзе было 487 адмоў, статус бежанца надалі 420 беларусам, а дадатковую абарону — 1046.

Увогуле ў 2022 годзе краіны ЕС атрымалі 966 тысяч запытаў аб наданні прытулку — гэта прыкладна на 50% больш, чым у 2021-м. Найбольшую колькасць зваротаў падалі грамадзяне Сірыі (132 тысячы) і Афганістана (129 тысяч). За імі ідуць грамадзяне Турцыі (55 тысяч), Венесуэлы (51 тысяча) і Калумбіі (43 тысячы).

Найбольш часта станоўчыя рашэнні прымаліся адносна грамадзян Сірыі, Беларусі, Украіны, Эрытрэі, Емена і Малі.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0