Фота: Libkos / Instagram

Фота: Libkos / Instagram

Гонар — гэта асноўная эмоцыя, якую адчуваюць украінцы, калі думаюць пра сваю краіну. За год гераічнага супраціву ўкраінскага народа гэты паказчык павялічыўся больш чым удвая — з 34 да 75%.

▪️ Упэўненасць у перамозе. Яна вырасла да 95% у параўнанні з 56% у студзені 2022 года.

▪️ Давер да дзяржаўных інстытутаў. Давер да Узброеных сіл Украіны вырас за год з 65 да 97%, да прэзідэнта — з 36 да 90%.

▪️ 87% апытаных украінцаў падтрымліваюць уступленне Украіны ў Еўрасаюз, 86% — у НАТА.

▪️ Абсалютная большасць рэспандэнтаў ідэнтыфікуе сябе як грамадзянін Украіны (у параўнанні з 2021 годам паказчык павялічыўся з 76 да 94%).

▪️ І, здаецца, зусім нечаканае. Узровень талерантнасці ў грамадстве падчас вайны вырас. Напрыклад, пазітыўна-нейтральнае стаўленне да ЛГБТ-супольнасці вырасла з 53 да 64%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?