Здымак ілюстрацыйны. Фота: gazeta.azot.by
«Прычынай стала няспраўнасць датчыка ў сістэме кантролю абароны электрарухавіка кацельні ўстаноўкі, якая была аператыўна і ў штатным рэжыме ліквідаваная», — гаворыцца ў паведамленні.
На прадпрыемстве разлічваюць, што цэх «Карбамід-3» адновіць сваю працу на працягу сутак. Цяпер там, як сцвярджаецца, праводзяць пускавыя аперацыі ў адпаведнасці з рэгламентам.
«Пры правядзенні ў цэху рамонтных і пускавых работ пагрозы гораду, жыхарам і экалогіі няма», — запэўніваюць на «Гродна Азоце».
Нядаўна прадпрыемства трапіла ў міжнародны скандал з-за схем па абыходзе заходніх санкцый, якія на ім практыкуюць.
Чытайце таксама:
Літоўскія службы расследуюць, хто дапамагае пастаўляць беларускія ўгнаенні ў Еўропу. Затрымалі карбаміду на 2 млн еўра
Літоўская чыгунка затрымала 15 вагонаў з беларускімі ўгнаеннямі
Фірму-пракладку для абыходу санкцый узначальвае старшыня аднаго з выбаркамаў 2020 года — расследаванне
Прадукцыю з падсанкцыйнага «Гродна Азота» везлі ў Сербію. Падрабязнасці акцыі «Рабочага руху»





