Некалькі лістоў ад манастыра даставілі на вуглядарскую перадавую вайскоўцам 95-га асобнага стралковага палка УС РФ.
«Вызваляйце Херсон, ДНР, ЛНР і Запарожжа, вяртайцеся дадому з перамогай. Калі не Расія, то хто?.. З вамі Бог! Не падайце духам, трымайцеся за яго ўсёмагутную руку. Хочацца моцна вас абняць, мы беларусы, і вы нашы родныя браты, мы непадзельныя… Усёй душой разумеем, наколькі вам цяжка», — зачыталі радкі з лістоў салдаты.
На паштоўках і лістах бачныя літары Z, на адным з лістоў — малюнкі «Градаў», падобныя да дзіцячых.
У канверты манахіні ўклалі таксама георгіеўскія стужкі, абразкі.
Раней ужо пісалі, што ў манастыры актыўна ладзіцца акцыя «Помощь братьям», дзе збіраюць рэчы і грошы для расійскіх акупантаў. На сабраныя сродкі набываюць неабходныя рэчы, лекі і вайсковы рыштунак. Таксама сёстры манастыра пішуць паштовыя лісты падтрымкі расійскім салдатам ва Украіне з подпісам: «Дорогому солдату из Белой Руси / Белоруссии».
Духоўнік манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак вядомы сваімі прарасійскімі і пралукашэнкаўскімі поглядамі.






Масковію трэба знішчыць...