Як высветлілася, «у парыльным памяшканні на першым паверсе трохпавярховага будынка лазнева-аздараўленчага комплексу «Лазня» адбылося загаранне драўлянай ашалёўкі на плошчы 15 кв. м».
З будынка комплексу давялося эвакуаваць 19 чалавек, пацярпелых няма. Пажар неўзабаве быў ліквідаваны.
У выніку здарэння пашкоджаныя драўляныя элементы парылкі, закураныя сцены і столь у мыйні. Прычына пажару высвятляецца. Пакуль што думаюць, што праблема ў парушэнні правіл эксплуатацыі печаў і іншых награвальных прыстасаванняў.
Чытайце таксама:
У Мінску загарэўся цэх на заводзе «Мотавела»
У Пінску ноччу гарэла трыкатажная фабрыка





