У бабруйскай калоніі закрываюць касу, наяўнымі больш не разлічышся
З 1 сакавіка ў папраўчай калоніі №2 больш не будзе магчымасці аплаціць на месцы гасцінічны нумар для працяглага спаткання і нельга будзе перадаць наяўныя грошы — некалькі базавых велічынь — для залічэння на рахунак асуджанага для карыстання турэмнай крамай (так званай «атаваркі»), паведамляе Mayday.team.
Фота: komkur.info
Цяпер усе аплаты за асуджанага мусяць праводзіцца загадзя праз сістэму АРІП, а ў калоніі трэба будзе прад'явіць чэкі аб зробленых транзакцыях.
Адміністрацыя папраўчай установы настойліва рэкамендуе сваякам залічаць як мага больш грошай на асабістыя рахункі арыштантаў, каб потым можна было распараджацца гэтымі сумамі па неабходнасці, паведамляе Mayday.team.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ