У апошнюю нядзелю зімы будзе воблачна з праясненнямі.

Ноччу ў многіх раёнах, днём месцамі пройдуць кароткатэрміновыя ападкі — снег, мокры снег, па поўдні і снег з дажджом. Ноччу месцамі па Віцебскай вобласці снег чакаецца моцны.

На большай частцы тэрыторыі на дарогах утворыцца галалёдзіца.

Вецер паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты, раніцай і днём на паўночным усходзе краіны — моцны парывісты.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, днём па поўдні краіны чакаецца да 5 градусаў цяпла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?