Скрыншот з відэа
З відэа стала вядома, што мужчыну неўзабаве споўніцца 63 гады, а на вайну ён адправіўся добраахвотнікам.
«Я пайшоў абараняць маю Бацькаўшчыну, маю другую Бацькаўшчыну», — сказаў былы палонны, удакладніўшы, што ён беларус.
Агулам у палоне беларус правёў 10 месяцаў амаль без інфармацыі. Але, даведаўшыся ад аўтара стужкі, што Узброеныя сілы Украіны за гэты час вызвалілі Херсон, ён узрадаваўся. І паабяцаў дапамагчы ўкраінскім войскам прасоўвацца далей, вызваляючы іншыя акупаваныя расіянамі тэрыторыі.
Чытайце таксама:
Паварот лёсу каліноўца Сяргея Дзёгцева: зберагаў памяць пра ваеннапалонных, а цяпер сам такім стаў
Палонных каліноўцаў уключылі ў спісы на абмен
Пад Лісічанскам некалькі беларусаў трапілі ў палон. Ці могуць яны разлічваць на абмен?
Хто ён — палонны каліновец Ян Дзюрбейка?





