Акцыя накіраваная на навучанне насельніцтва дзеянням пры сігнале «Увага ўсім!».
Яна будзе ўключаць 2 этапы:
- з 27 лютага па 10 сакавіка будзе праводзіцца навучанне дзяцей, бацькоў і педагогаў ва ўстановах адукацыі;
- з 14 па 18 сакавіка пройдзе навучанне жыхароў інтэрнатаў, працоўных калектываў, а таксама наведвальнікаў месцаў масавага збору людзей.
Падчас акцыі ратавальнікі абяцаюць праводзіць розныя віктарыны па радыё і ТБ, а ў сацсетках і месенджарах ведамства плануе рассылаць тэматычныя відэаролікі.
«Работнікі МНС падрыхтавалі для ўдзельнікаў мноства разнастайных, цікавых і карысных мерапрыемстваў, прыняўшы ўдзел у якіх можна будзе набыць каштоўныя веды па бяспецы жыццядзейнасці, а таксама зарадзіцца добрым настроем», — сцвярджае прэс-служба МНС.






можа нарэшце адкрыюць таямніцу, дзе знаходзяцца для насельніцтва бомбасховішчы?