Жыхара Мазыра, дэпартаванага з Расіі, будуць судзіць за абразу Лукашэнкі
У судзе Мазырскага раёна на 2 сакавіка прызначаны разгляд крымінальнай справы 41-гадовага Станіслава Ільіна, якога абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Анатоль Стрэльчанка, піша «Палеская Вясна».
Станіслава Ільіна затрымалі восенню мінулага года ў адным з гатэляў Масквы пасля таго, як ён, спрабуючы пазбегнуць крымінальнага пераследу, вырашыў «згубіцца» ў Расіі.
14 лістапада ў гатэль прыйшла паліцыя і Ільіна затрымалі. Неўзабаве яго дэпартавалі ў Беларусь.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ