Паводле папярэдняй інфармацыі, 23-гадовая дзяўчына, якая была за стырном Peugeot, не справілася з кіраваннем. Аўтамабіль занесла і вынесла на сустрэчную паласу. Там машына сутыкнулася з Toyota Sienna. 

Кіроўца і 17-гадовая пасажырка Peugeot, а таксама 45-гадовы пасажыр Toyota Sienna былі дастаўленыя ў бальніцу. Ад атрыманых траўмаў 17-гадовая дзяўчына памерла.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?