Месцы пашкоджанняў паказаныя на фота.

Ілюстрацыя: тэлеграм-канал «Байпола»

Ілюстрацыя: тэлеграм-канал «Байпола»

Па іх словах, пашкоджанні сур'ёзныя, самалёт дакладна ўжо нікуды не паляціць. Здарэнне адбылося падчас працы каля гэтага самалёта снегаўборачнай тэхнікі.

«Беларускія партызаны паслядоўныя ў выгнанні фашыстаў са сваёй зямлі», — такім каментарыем суправаджае сваю інфармацыю «Байпол».

Нагадаем, ранкам каля 9-й раніцы на аэрадроме «Мачулішчы» былі чутныя два выбухі. Пасля гэтага там назіраецца актыўнасць сілавікоў. Аўтамабілістаў у ваколіцах спынялі, каб праверыць. Мачулішчы нейкі час патруляваў верталёт.

Падрабязней: Гаюн: На аэрадроме Мачулішчы мог быць пашкоджаны мегакаштоўны расійскі самалёт А-50. З чата Мачулішчаў выдалілі ўсе паведамленні

Клас
129
Панылы сорам
2
Ха-ха
10
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
15